Культура

«Кітайскія пісьменнікі і Купала на 55 мовах». Якія пераклады папулярны сярод беларускіх чытачоў

Фота philology.bsu.by 21 жніўня, Мінск . Пераклады з якіх моў папулярныя ў маладых беларускіх чытачоў, расказаў журналістам старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч,

«Маладыя перакладчыкі робяць пераклад беларускай літаратуры на рускую і іншыя мовы, а таксама перакладаюць на беларускую мову літаратуру з іншых моў. Часопіс «Маладосць» актыўна супрацоўнічае з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам. У трэндзе — пераклады маладых кітайскіх пісьменнікаў. Спадзяюся, што ўсё гэта выльецца ў кнігу», — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Галоўны рэдактар ​​часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч дадала, што сумесны праект з МДЛУ прадаўжаецца ўжо больш за 10 гадоў. Студэнты прыходзяць на практыку ў часопіс і робяць пераклады з розных моў, пасля гэтыя пераклады правяраюцца і рэдагуюцца выкладчыкамі. Важна, што яны ўпершыню перакладаюцца з мовы арыгінала на беларускую мову.

Паводле яе слоў, гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, паколькі для будучых перакладчыкаў гэта магчымасць апублікаваць сваю работу, а для чытачоў — азнаёміцца ​​з шэдэўрамі сусветнай літаратуры.

«Цяпер мы выйшлі на новы ўзровень і публікуем пераклады сучасных замежных пісьменнікаў з іх дазволу. У часопісе ўжо выйшлі пераклады пісьменнікаў з Зімбабвэ і Кітая, і гэты праект прадоўжыць сваё развіццё», — адзначыла Вольга Рацэвіч.

Аляксандр Карлюкевіч дадаў, што да Дня беларускага пісьменства будуць надрукаваны новыя пераклады. Так, 4 верасня на круглым стале беларускіх і замежных літаратараў у электронным фармаце будзе прэзентаваны праект, звязаны з творчасцю Янкі Купалы і Вялікай Айчыннай вайной: зборнік перакладаў верша «Беларускім партызанам» на 55 мовах народаў свету. Многія з іх — гэта мовы розных народаў Расіі. Друкаваная версія зборніка павінна выйсці ў кастрычніку.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»