Культура

Музыка ў дарозе і сімволіка «Славянскага базару». У Мінску прэзентавалі «Фестывальны лакаматыў»

29 чэрвеня, Мінск . Прэзентацыя чыгуначнага саставу «Фестывальны лакаматыў» (у рамках акцыі «35 падзей» напярэдадні ХХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску») адбылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі,

У перыяд правядзення «Славянскага базару» будзе курсіраваць дадатковы поезд нумар 644/643 Мінск — Віцебск, брэндзіраваны ў фірменным стылі фестывалю. Паводле слоў першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі (БЧ) Канстанціна Бояра, з 14 па 20 ліпеня поезд будзе адпраўляцца з Мінска ў 12.30 з прыбыццём у Віцебск у 16.01. У адваротным напрамку з Віцебска з 15 па 21 ліпеня састаў адправіцца ў 1.19 і прыбудзе ў Мінск у 5.30. «Расклад поезда і яго маршрут пабудаваны ў адпаведнасці з раскладам фестывалю, каб грамадзяне і госці краіны маглі спакойна прыбыць у месца прызначэння, наведаць значныя мясціны Віцебска і акунуцца ў атмасферу свята», — сказаў ён.

Як адзначыў Канстанцін Бояр, поезд ідзе ў паскораным рэжыме. «Традыцыйна поездам перавозіцца ад 10 тыс. да 11 тыс. пасажыраў, ужо сёння прададзена каля 3 тыс. білетаў», — дадаў ён.

Знешні выгляд поезда і яго ўнутраны інтэр’ер уключае атрыбутыку «Славянскага базару». «Мы разумеем, што на гэтым поездзе едуць не проста пасажыры, а ўдзельнікі фестывалю, таму прадугледзелі сувенірную прадукцыю. Акрамя таго, будуць буклеты з праграмай мерапрыемстваў, каб людзі змаглі ў камфортнай абстаноўцы азнаёміцца з падзеямі, якія будуць адбывацца на фестывалі», — адзначыў першы намеснік начальніка пасажырскай службы ўпраўлення БЧ.

Начальнік пасажырскага поезда Беларускай чыгункі Канстанцін Сурын дадаў, што ў поездзе будзе музычнае суправаджэнне. Яно складаецца з кампазіцый, якія гучалі на мінулых фестывальных мерапрыемствах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»