Культура

Беларускі фільм атрымаў узнагароду на кінафестывалі краін ШАС

Фота Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Фота Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» 20 ліпеня, Мінск . Беларускі фільм «Адно на дваіх» атрымаў узнагароду на Міжнародным кінафестывалі краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які прайшоў у Кыргызстане з 16 па 19 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

У конкурсе ўдзельнічалі восем краін — Беларусь, Расія, Кітай, Іран і дзяржавы Цэнтральнай Азіі.

Галоўную ўзнагароду ў намінацыі «Лепшы мантаж» атрымала Вольга Рашэтнікава (фільм рэжысёра Івана Паўлава «Адно на дваіх»). Ён расказвае пра подзвіг лётчыкаў-герояў Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі, якія цаной уласных жыццяў адвялі вучэбна-баявы самалёт Як-130, што цярпеў крушэнне, ад жылых кварталаў у Баранавічах у маі 2021 года.

У беларускую дэлегацыю на фестывалі ўвайшлі намеснік гендырэктара «Беларусьфільма» Аляксандр Госцеў і заслужаная артыстка Беларусі Святлана Сухавей, якая была ў складзе журы. Акрамя таго, адбыўся круглы стол па супрацоўніцтве ў кінематаграфіі, дзе абмяркоўваліся новыя праекты і сумесныя вытворчасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»