Канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі і РФ прадставілі для ўдзельнікаў Форуму рэгіёнаў у Вялікім тэатры
26 чэрвеня, Мінск . У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета прайшоў канцэрт для ўдзельнікаў XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі,
Для ўдзельнікаў форуму падрыхтавана не толькі дзелавая, але і насычаная культурная праграма. Гала-канцэрт майстроў мастацтваў і таленавітай моладзі Беларусі і Расіі пад назвай «Захоўваем традыцыі — ствараем будучыню» ў Вялікім тэатры оперы і балета стаў яе цэнтральнай часткай.
З музычнымі і танцавальнымі нумарамі для гасцей выступілі праслаўленыя выканаўцы і творчыя калектывы дзвюх краін. У інтэрмедыях з вершамі выступілі народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін і народны артыст Расіі Дзмітрый Харацьян.
25 і 26 чэрвеня ў Мінску і Мінскай вобласці праходзіць XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У першы дзень адбыліся пасяджэнні секцый форуму, а таксама экспертная сесія і пасяджэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы. У другі дзень Форуму старшыні Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі сустрэнуцца з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады рэгіёнаў Беларусі і суб’ектаў РФ. У гэты ж дзень адбудзецца пленарнае пасяджэнне форуму. Важнай часткай праграмы стане маштабная выстаўка-кірмаш беларускіх і расійскіх вытворцаў, лакальных рамеснікаў і буйнейшых галіновых холдынгаў (МАЗ, МТЗ, «Беллегпрам», «Інтэграл»), якая разгорнецца на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра BELEXPO. Экспазіцыю на пляцоўцы выставачнага цэнтра 27 чэрвеня змогуць наведаць усе жадаючыя — уваход бясплатны.
Фота Андрэя Сіняўскага






