Культура

Кніжную выстаўку «Гульня каралёў» да Сусветнага дня шахмат прадставілі ў НББ 

20 ліпеня, Мінск . Кніжная выстаўка «Гульня каралёў», прымеркаваная да Сусветнага дня шахмат, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым расказала загадчыца сектара абслугоўвання дакументамі міжнародных арганізацый НББ Вольга Няборская.

«Шахматы — гэта вельмі старадаўняя гульня, якая зарадзілася ў Індыі. Першапачатковая гульня для чатырох чалавек называлася чатуранга. У працэсе свайго падарожжа па свеце яна пераўтварылася ў класічныя міжнародныя шахматы», — адзначыла Вольга Няборская.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю шахмат і шахматных турніраў, пра найважнейшыя паняцці і правілы гульні як для навічкоў, так і для прафесіяналаў. Экспазіцыя ўключае раздзелы: «Ад чатурангі да нашых дзён: гісторыя шахмат», «Азбука тактык і стратэгій: навучанне шахматнай гульні», «Майстры і легенды: біяграфіі вялікіх гросмайстраў, гісторыі легендарных матчаў», «Першыя крокі на чорна-белым полі: шахматы для дзяцей». Яна будзе карыснай і тым, хто толькі цікавіцца шахматамі, і тым, хто прафесійна ўжо гуляе, але хоча палепшыць свае стратэгіі і тактыкі.

Акрамя таго, у суботу пройдзе майстар-клас, які азнаёміць удзельнікаў з кітайскімі шахматамі сянцы і японскімі сегі, якія адрозніваюцца ад прывычных для нас шахмат.

Трапіць на выстаўку можна па чытацкім білеце ў бібліятэку. Экспазіцыя прадоўжыць работу да 18 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»