Хрэнін назваў прыярытэтныя напрамкі развіцця Узброеных Сіл Беларусі
21 лістапада, Барысаў . Падрыхтоўка ваеннаслужачых і ўдасканаленне тэхнічнага аснашчэння — прыярытэтныя напрамкі развіцця Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у час цырымоніі прынясення прысягі новым папаўненнем 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра,
«Сённяшняя армія нашай краіны адрозніваецца ад той, якая была 10, 5, нават 3 гады таму. Сам час вымушае нас пастаянна займацца будаўніцтвам і развіццём арміі. У гэтай рабоце мы для сябе вызначылі некалькі прыярытэтаў. Першы — работа з ваеннаслужачымі. Мы адышлі ад муштры. Патрабаванне нашага Прэзідэнта простае: ваенны чалавек павінен валодаць усімі сучаснымі спосабамі і формамі вядзення баявых дзеянняў, зброяй. Аснову баявой падрыхтоўкі займаюць практычныя заняткі. Каб адпавядаць гэтаму патрабаванню, мы перабудавалі праграмы і ўсю інфраструктуру, дзе праходзіць баявая падрыхтоўка», — сказаў Віктар Хрэнін.
Другі прыярытэт — тэхніка і тэхналогіі ва Узброеных Сілах. «Толькі за бягучы год на ўзбраенне да нас паступіла больш за 40 тыс. розных узораў. Гэта і сучасныя сродкі сувязі, беспілотныя комплексы, радыёэлектроннае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне. Усё гэта патрабуе сур’ёзнага асваення. Для гэтага існуе першы акрэслены мной прыярытэт», — адзначыў міністр.
/Будзе дапоўнена/.






