Да +25°С. Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё
18 чэрвеня, Мінск . У Беларусі сёння чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер заходні 5-10 м/с, па паўночным усходзе парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе 19-25 градусаў. У Брэсце паветра прагрэецца да 23-25, у Гродне — да 22-24, у Гомелі — да 21-23 градусаў. У Віцебску і Магілёве будзе 19-21, у Мінску — 20-22 градусы.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






