Грамадства

Сакратар парткама Пекінскага ўніверсітэта назваў паспяховай рэалізацыю сумеснай праграмы з БДУ 

Хэ Гуанцай 30 чэрвеня, Пекін . Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Пекінскі ўніверсітэт паспяхова рэалізавалі сумесную адукацыйную праграму. Аб гэтым заявіў сакратар партыйнага камітэта Пекінскага ўніверсітэта Хэ Гуанцай у час урачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай праграмы паміж вядучымі ВНУ Беларусі і Кітая ў Пекінскім універсітэце,

«У 2021 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Пекінскі ўніверсітэт пачалі абмеркаванне сумеснай адукацыйнай праграмы. Гэты праект стаў адным з ключавых напрамкаў адукацыйнага супрацоўніцтва да 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі, — сказаў Хэ Гуанцай. — Дзякуючы разуменню і падтрымцы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў нашы ўніверсітэты сумеснымі намаганнямі паспяхова рэалізавалі яго, зрабіўшы ўклад у развіццё гуманітарнага і адукацыйнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю».
Ён адзначыў, што ў верасні 2022 года першыя студэнты былі афіцыйна залічаны на гэту праграму: «За чатыры гады яны не толькі атрымалі фундаментальныя веды, удзельнічалі ў навуковых даследаваннях, практычнай падрыхтоўцы, але і значна пашырылі свой кругагляд».

Ад імя Пекінскага ўніверсітэта Хэ Гуанцай павіншаваў выпускнікоў і выказаў шчырую ўдзячнасць выкладчыкам і супрацоўнікам ВНУ, якія ўклалі нямала сіл у развіццё праграмы і падтрымлівалі студэнтаў.

У 2022 годзе паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Пекінскім універсітэтам было падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснай адукацыйнай праграмы бакалаўрыята па спецыяльнасці «біятэхналогія», а ў ліпені 2025-га — пагадненне па той жа спецыяльнасці ў рамках магістратуры.
Першы выпуск спецыялістаў, якія вучыліся па праграме, адбыўся 30 чэрвеня бягучага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»