Грамадства

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні бюджэту фонду сацабароны насельніцтва за 2025 год

Фота з архіва 12 чэрвеня, Мінск . Дэпутаты на чарговым пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання прынялі законапраект «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2025 год»,

У выніку ўдакладненняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі даходы бюджэту фонду на 2025 год зацверджаны ў суме 35 472 232,5 тыс. рублёў, расходы — 32 707 261,5 тыс. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 2 764 971 тыс. рублёў за кошт сродкаў: дзяржаўнага сацыяльнага страхавання — у суме 2 260 523,5 тыс. рублёў;  прафесійнага пенсійнага страхавання — у суме 504 447,5 тыс. рублёў.

Асноўная крыніца даходаў бюджэту фонду (93 працэнты) — узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, у тым ліку 33 435 228 тыс. рублёў складаюць абавязковыя страхавыя ўзносы і 240 114,9 тыс. рублёў — узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду склалі 581 425,4 тыс. рублёў. Паступленні з рэспубліканскага бюджэту склалі 1 969 215,6 тыс. рублёў.

Расходы бюджэту фонду ў 2025 годзе склалі 32 575 514,7 тыс. рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах бюджэту фонду складаюць расходы на выплату пенсій (80,1 працэнта) і дапамог (18,6 працэнта).

У 2025 годзе пераразлік працоўных пенсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы праводзіўся двойчы: з 1 лютага — на 10 працэнтаў, з 1 верасня — на 5 працэнтаў.

Акрамя таго, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва чатыры разы (у лютым, маі, жніўні і лістападзе) павышаліся мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і павышэнні да іх, даплаты пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў.

Бюджэт фонду ў 2025 годзе збалансаваны і выкананы з прафіцытам у суме 3 650 469,2 тыс. рублёў. У тым ліку прафіцыт па сродках дзяржаўнага сацыяльнага страхавання склаў у суме 3 146 160,0 тыс. рублёў; прафіцыт па сродках прафесійнага пенсійнага страхавання — 504 309,2 тыс. рублёў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»