Грамадства

Названы пераможцы конкурсу «Тэлевяршыня»

29 мая, Мінск . Цырымонія ўручэння ўзнагарод ХVI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» праходзіць у Мінску,

Пераможцам у намінацыі «Інфармацыйная праграма» стала тэлепраграма «Навіны 24 гадзіны» (ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»), у намінацыі «Грамадска-палітычная (публіцыстычная) праграма» — цыкл тэлефільмаў «Час выбраў нас» (тэлеканал «Першы інфармацыйны»).

Лепшая навукова-папулярная і адукацыйная тэлепраграма — «Не фантастыка. Экзапратэз вока» (Нацыянальны філіял (прадстаўніцтва) МТРК «Мір» у Беларусі), лепшая падагульняючая тэлепраграма — «Контуры» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»), лепшае ток-шоу — «Яшчэ не вечар» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»).

Пераможцам у намінацыі «Лепшы дакументальны тэлевізійны праект, прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» сталі праекты «Беларускі фронт Паднябеснай» і «На сопках Маньчжурыі» (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»), у намінацыі «Лепшая ранішняя інфармацыйна-забаўляльная тэлепраграма» — праект «Добрай раніцы, Беларусь!» (тэлеканал «Беларусь 1» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі).

Лепшай духоўна-маральнай тэлепраграмай стала «Мамы і дзеці» (Нацыянальны філіял (прадстаўніцтва) МТРК «Мір» у Беларусі), лепшай аўтарскай тэлепраграмай — «Час Першага» (Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія), лепшай праграмай-інтэрв’ю — «100 пытанняў даросламу» (тэлеканал «Беларусь 1»).

/Будзе дапоўнена/. Фота Андрэя Сіняўскага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»