Эканоміка

У Саюзнай дзяржаве створаць інтэграваную інфармацыную сістэму па бюджэце

15 ліпеня, Мінск . У Саюзнай дзяржаве створаць інтэграваную інфармацыйную сістэму па бюджэце, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы 14 ліпеня прыняў пастанову аб лічбавізацыі бюджэтнага працэсу. Ключавую ролю ў праекце даверылі беларускаму боку. Прадугледжваецца стварэнне інтэграванай інфармацыйнай сістэмы «Бюджэт Саюзнай дзяржавы». Тэрміны рэалізацыі — 2026-2028 гады.

Работы даручаны Інфармацыйна-вылічальнаму цэнтру Міністэрства фінансаў Беларусі. Пры неабходнасці да рэалізацыі могуць прыцягвацца расійскія кампаніі з вопытам аўтаматызацыі бюджэтных працэсаў.

У адзіны лічбавы контур аб’яднаюць расійскую сістэму «Электронны бюджэт» і аўтаматызаваную сістэму казначэйства Мінфіна Беларусі. Гэта забяспечыць лічбавае выкананне бюджэту, кантроль на ўсіх стадыях і празрыстую справаздачнасць.

Пастанова ўступіла ў сілу з даты падпісання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»