Мінтранс плануе маштабаваць праект па арганізацыі прыгарадных перавозак па заяўцы
Фота з архіва 22 кастрычніка, Мінск . У Беларусі разглядаецца магчымасць пашырыць практыку арганізацыі прыгарадных перавозак пасажыраў па заяўцы. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі,
Пілотны праект рэалізуецца ў Брэсцкай вобласці. Перавозкі «па заяўцы» прадугледжваюць, што аўтобус або маршрутка прыгарадных зносін адпраўляецца па маршруце або заязджае ў пэўны маланаселены пункт тады, калі ад пасажыраў папярэдне паступае заяўка. Жыхары маланаселеных пунктаў не застаюцца адрэзанымі ад гарадоў — транспарт гарантавана прыедзе, калі ёсць запыт.
Схема распрацавана Міністэрствам транспарту і камунікацый для вырашэння праблемы транспартных зносін у рэгіёнах з нязначным пасажырапатокам. Спецыялісты прааналізуюць, як яна прымяняецца на практыцы.
«Паглядзім, як сябе зарэкамендуе праект на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, і пачынаючы з 2027 года будзем усюды ўкараняць яго, каб людзі, якія пражываюць у малых населеных пунктах, мелі магчымасць скарыстацца транспартнымі паслугамі», — адзначыў Андрэй Гладкі.
Перад ведамствам таксама стаіць задача забяспечыць хуткую, камфортную і даступную сувязь аграгарадкоў з раённымі і абласнымі цэнтрамі. Пры гэтым трэба арганізаваць маршрутную сетку рацыянальна. Па тэме транспартнага абслугоўвання грамадзяне могуць накіраваць прапановы на адрас выканкамаў і аператараў.
Як паведамлялася, пілотны праект па арганізацыі пасажырскіх перавозак па заяўцы рэалізуецца ў Маларыцкім раёне з 29 верасня па 31 снежня 2026 года



