Беларусь і Расія ствараюць адзіную лічбавую платформу чырвонай малочнай жывёлы
Фота Мінсельгасхарча 22 кастрычніка, Мінск . Беларусь і Расія ствараюць адзіную лічбавую платформу чырвонай малочнай жывёлы. Аб гэтым ішла размова ў час пасяджэння па развіцці жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, якое правялі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Дарафейчык і намеснік міністра сельскай гаспадаркі Расіі Раман Някрасаў, паведамілі ў Мінсельгасхарчы.
Было падпісана пагадненне аб стварэнні адзінай лічбавай платформы чырвонай малочнай жывёлы Саюзнай дзяржавы. Дакумент падпісалі дырэктар ФДБНУ «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут племянной справы» Вольга Луконіна і генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі» Аляксандр Партной.
Лічбавая платформа стане эфектыўным інструментам для маніторынгу генетычнага патэнцыялу пагалоўя, селекцыйнай работы і абмену племянным матэрыялам паміж краінамі. «Мы валодаем сур’ёзнымі кампетэнцыямі ў племянной справе і гадоўлі жывёлы, гатовы актыўна развіваць супрацоўніцтва і абменьвацца лепшымі практыкамі з расійскімі калегамі», — падкрэсліў Ігар Дарафейчык.
Раман Някрасаў адзначыў доўгатэрміновую перспектыву напрамку: «Аналіз сусветнага рынку паказвае, што вытворчасць ялавічыны ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі будзе толькі расці. Нам ёсць над чым працаваць сумесна — і ў тэхналогіях, і ў селекцыі».
Стварэнне адзінай лічбавай платформы заложыць навуковы фундамент для паскоранага развіцця мясной і малочнай жывёлагадоўлі ў Саюзнай дзяржаве, павысіўшы канкурэнтаздольнасць галіны на сусветных рынках.
Бакі таксама абмеркавалі беларуска-расійскія праекты па мясной жывёлагадоўлі, абмяняліся напрацоўкамі ў перадавых тэхналогіях селекцыі, пашырылі кампетэнцыі і кааперацыю ў вытворчасці ветэрынарных лекавых сродкаў.






