Эканоміка

Восем раёнаў Гомельскай вобласці пачалі ўборку азімага ячменю 

Фота з архіва 29 чэрвеня, Гомель . Восем раёнаў Гомельскай вобласці пачалі ўборку азімага ячменю, паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Гапонік у размове з журналістамі перад пасяджэннем аблвыканкама, адно з пытанняў парадку дня якога — аб нарыхтоўцы кармоў для патрэб грамадскай жывёлагадоўлі і гатоўнасці да ўборкі збожжавых,

«Што датычыцца ўборачнай кампаніі, на сёння ўжо 8 раёнаў Гомельскай вобласці пачалі ўборку азімага ячменю. Гэта першая культура, якая падышла па фазе паспявання. І з кожным днём яе ўборку пачынаюць усё больш і больш раёнаў, сельгаспрадпрыемстваў. Вільготнасць дае магчымасць убіраць», — расказаў старшыня камітэта.

«На гэты момант ураджайнасць азімага ячменю — больш за 27 ц/га. Гэта толькі першыя пробныя пасевы, якія мы пачалі ўбіраць. Аднак ураджайнасць ужо вышэйшая на крыху больш як 4 ц/га да ўзроўню мінулага года. Разлікі нядрэнныя на ўраджай. А рэзультат будзем бачыць крыху пазней», — сказаў Анатоль Гапонік.

Ён адзначыў, што агульная ўборачная плошча азімага ячменю 47,5 тыс. га.

«І наступная культура, якая ў нас практычна адначасова ідзе пад уборку, — азімы рапс. Каля 63 тыс. га трэба ўбраць гэтай культуры», — адзначыў старшыня камітэта.

Паводле яго слоў, на сёння гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў складае 94 працэнты, зернесушыльных комплексаў — 86 працэнтаў. «Задача да 8 ліпеня — гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў павінна быць на ўзроўні 100 працэнтаў, адпаведна — і зернесушыльных комплексаў», — падкрэсліў Анатоль Гапонік.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»