Грамадства

Ветрана і дажджліва: якім будзе надвор’е ў Беларусі 28 мая 

28 мая, Мінск . У Беларусі 28 мая будзе воблачна з праясненнямі. Днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра днём будзе 12-18 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»