Грамадства

Ваеннаслужачыя з Беларусі прыбылі ў РФ для ўдзелу ў аператыўна-тактычным вучэнні 

Фота «Ваяр» 5 верасня, Мінск . Ваеннаслужачыя Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны прыбылі на расійскі палігон Ашулук для ўдзелу ў другім этапе аператыўна-тактычнага вучэння ў складзе родаў войскаў ВПС і СПА Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны нашай краіны.

Асабовы склад ужо размясціўся ў палявым лагеры. Тут разгорнуты палаткі для пражывання, палявая кухня, сталовая, медыцынскі пункт, пакой для адпачынку і інфармавання, спартыўны гарадок. У бліжэйшыя дні ваеннаслужачым трэба прыняць тэхніку, падрыхтаваць яе да баявога прымянення і здаць залікі на допуск да стральбы.

Як паведамлялася раней, пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Міхаіла Матросава з 25 жніўня па 10 верасня праводзіцца аператыўна-тактычнае вучэнне з родамі войскаў ВПС і СПА. На першым этапе вучэння злучэнні і воінскія часці адпрацоўвалі пытанні забеспячэння супрацьпаветранага прыкрыцця ахоўных аб’ектаў і войскаў ад удараў праціўніка, а таксама правялі вучэбныя манеўры. Другі этап адбудзецца на палігоне Ашулук.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»