Без дажджоў не абыдзецца? Чаго беларусам чакаць ад надвор’я 21-26 ліпеня
20 ліпеня, Мінск . Чаго беларусам чакаць ад надвор’я 21-26 ліпеня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«На працягу бліжэйшага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія адкрыюць шлях халаднаватым паветраным масам з паўночнага захаду Еўропы. Тэмпературны фон па краіне панізіцца і будзе ў асноўным на 1-3 градусы ніжэйшы за кліматычную норму, пры гэтым без дажджоў не абыдзецца», — паведамілі ў Белгідрамеце.
У аўторак, 21 ліпеня, ноччу ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы, моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-22 градусы, па ўсходзе — да плюс 26.
У сераду, 22 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны абяцаюць дажджы, днём месцамі навальніцы. У некаторых раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём — ад плюс 14 па поўначы да 23 градусаў па паўднёвым захадзе.
У чацвер, 23 ліпеня, ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах прагназуюць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 16-23 градусы, па паўднёвым усходзе — да плюс 25. 
У пятніцу, 24 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём — 18-25 градусаў.
У суботу, 25 ліпеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у некаторых раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 20-27 градусаў.
У нядзелю, 26 ліпеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюць слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль, днём — 21-28 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.



