Дажджы не адступаюць. У якіх раёнах Беларусі 9 ліпеня прагрымяць навальніцы
8 ліпеня, Мінск . У Беларусі 9 ліпеня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Аб гэтым расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 9-14 градусаў цяпла. Днём будзе 15-21 градус вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






