Грамадства

Сергяенка падкрэсліў актуальнасць адкрытага дыялогу дэпутатаў з насельніцтвам

Ігар Сергяенка 15 верасня, Мінск . У рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах важны адкрыты дыялог з насельніцтвам, адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў час першага пасяджэння чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання,

«Што датычыцца работы ў выбарчых акругах, хачу падкрэсліць актуальнасць адкрытага дыялогу з насельніцтвам, растлумачэння дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца ў розных сферах, мер па захаванні міру і абароне нацыянальных інтарэсаў. Неабходна інфармаваць аб заканатворчым працэсе, даводзіць нормы прынятых законаў простай, даступнай мовай, з канкрэтнымі прыкладамі», — сказаў Ігар Сергяенка.

Паводле яго слоў, таксама трэба прадоўжыць маніторынг абстаноўкі ў рэгіёнах, настрою людзей у адносінах да ўнутранай і знешняй палітыкі, якая праводзіцца.

«Разам з тым жыццё больш складанае за ўсе разам узятыя законы. Грамадзяне хочуць бачыць у парламентарыях не толькі прафесіяналізм, шчырасць, дзяржаўнасць, але і зацікаўленасць у вырашэнні іх надзённых праблем», — падкрэсліў спікер.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў праінфармаваў, што для павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння дэпутацкага корпуса і мясцовых органаў улады будзе прадоўжаны цыкл сустрэч рэгіянальных дэпутацый і кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў з кіраўніцтвам і актывам абласцей і горада Мінска. Такія мерапрыемствы прайшлі ўжо ў Гродне, Пінску, Смалявічах, у планах — Мазыр.

Акрамя таго, дэпутаты нацэлены на нарошчванне ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку рэгіянальнымі, што важна для рэагавання на рэзанансныя тэмы і процідзеяння негатыўнаму інфармацыйнаму ўздзеянню.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»