Што трэба ведаць перад паходам у лес, каб не заблудзіць? У МУС далі парады
Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . Як не заблудзіць у лесе і што рабіць, калі гэта здарылася, на прэс-канферэнцыі расказаў выконваючы абавязкі начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Максім Яўсеенка,
Максім Яўсеенка ўказаў, што традыцыйна з надыходам цёплага надвор’я пачашчаюцца выпадкі звароту грамадзян у міліцыю з-за прапажы іх сваякоў, якія пайшлі ў ягады і грыбы. Ён нагадаў шэраг правіл, якія дапамогуць не заблудзіць у лесе. «Першае, што трэба зрабіць, — папярэдзіць блізкіх і родных, куды вы збіраецеся ехаць, які населены пункт знаходзіцца побач, або нават указаць канкрэтную кропку на карце. Адзенне на вас павінна быць яркае. Камуфляж робіць чалавека нябачным у лесе ўжо на адлегласці тры метры. Неабходна адзенне яркіх тонаў: рыжага, чырвонага, жоўтага», — адзначыў прадстаўнік МУС.
Важна ўзяць з сабой зараджаны тэлефон. Можна выкарыстоўваць GPS-трэкеры або смарт-гадзіннік. Акрамя таго, пажадана ўзяць з сабой powerbank, ліхтарык, запалкі, запас вады і ежы, неабходныя лякарствы.
Калі чалавек усё ж заблудзіў, то самае галоўнае — старацца не панікаваць. Адразу трэба паведаміць сваякам і аператыўным службам, што згубіліся.
Пры гэтым трэба эканоміць зарад телефона, каб яго можна было запеленгаваць, паглядзець лакацыю. «Далей варта шукаць нейкія арыенціры. У лесе, калі ён даволі глухі, вельмі добра чуваць розныя гукі. Напрыклад, браханне сабакі чутна за 2-3 км, поезд — да 10 км. Гэта арыенціры для выхаду да дарогі або населенага пункта», — падкрэсліў Максім Яўсеенка.
У выпадку, калі даводзіцца начаваць у лесе, то ноччу пажадана не рухацца, а выбраць сухое месца для начлегу, пазбягаючы забалочанай мясцовасці.





