Грамадства

Качанава: у Савета Рэспублікі слаўная гісторыя, якую пісалі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы 

28 кастрычніка, Гомель . Ва ўмовах з’яўлення новых выклікаў і пагроз, узнікнення новых задач важна захаваць краіну і перадаць створанае наступным пакаленням. Гэта адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў Гомелі на ўрачыстай сустрэчы «Пераемнасць. Адказнасць. Адданасць Радзіме», прымеркаванай да 30-годдзя Нацыянальнага сходу Беларусі,

Сустрэча прадоўжыла рэспубліканскі цыкл, прысвечаны круглай даце, і прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў. Удзельнікі ў цёплай атмасферы ўспаміналі аб рабоце ў розных скліканнях Савета Рэспублікі, дзяліліся багатым вопытам.Як нагадала Наталля Качанава, такія сустрэчы ўжо адбыліся ў Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцях. Спікер зрабіла акцэнт: 30 гадоў па мерках гісторыі невялікі адрэзак у жыцці краіны. Але ён супаў са станаўленнем суверэннай незалежнай Беларусі, калі пасля распаду Савецкага Саюза трэба было ствараць прававы фундамент беларускай дзяржавы.Прадстаўляць вобласць у Савеце Рэспублікі, паводле слоў спікера, — вялікая адказнасць, і кожны разумее: трэба працаваць так, каб не падвесці тых, хто цябе дэлегаваў.

У той жа час члены Савета Рэспублікі прадаўжаюць працаваць і на сваім рабочым месцы. «Дырэктар, настаўнік, урач — усе робяць вялікую справу. Працуюць над законапраектамі, прымаюць удзел у міжнародных мерапрыемствах, працуюць з людзьмі», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

«Толькі за першае скліканне было прынята 18 кодэксаў — стаяла задача стварыць трывалы фундамент. І мы ўдзячны людзям, якія працавалі ў першых скліканнях, стаялі поплеч з Прэзідэнтам, падтрымалі яго палітыку. А ў гэтай палітыцы заўсёды галоўнае — людзі, камфорт, дабрабыт», — заявіла яна.

«Мяняецца час, жыццё, прыходзяць новыя выклікі і пагрозы, з’яўляюцца новыя задачы, якія стаяць перад Саветам Рэспублікі. І мы заўсёды стараемся зрабіць так, каб аб нашай краіне ведалі праўду», — акцэнтавала Наталля Качанава.

Цяпер члены Савета Рэспублікі вельмі сур’ёзна працуюць на міжнародным трэку, дадала яна. У фокусе ўвагі дамоўленасці, дасягнутыя на вышэйшым узроўні. «Гэта вельмі важна, гэта ўмацоўвае эканоміку краіны, сацыяльны блок», — адзначыла спікер.Наталля Качанава падзякавала ўсім членам Савета Рэспублікі за важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, у работу над законамі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што трэба зрабіць усё, каб захаваць краіну, захаваць створанае і перадаць наступным пакаленням.

У размове з журналістамі спікер падкрэсліла: у Савета Рэспублікі слаўная гісторыя, якую пісалі сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. «І той, хто прайшоў школу Савета Рэспублікі, сапраўды разумее важнасць работы ў заканадаўчым органе. А самае галоўнае — адчуваюць людзей, разумеюць працэсы, што адбываюцца ў краіне і ў свеце, робяць усё, каб прынятыя рашэнні, законы былі на карысць краіны і народа», — рэзюмавала Наталля Качанава.  Фота Марыны Васільевай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»