Грамадства

Беларускі бок удзельнічае ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках 

29 кастрычніка, Мінск . Беларускі бок афіцыйна далучыўся да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, .

Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтым вялікім міжнародным працэсе, стала першай зыходнай кропкай і пачала ўжо выконваць сваю частку абавязацельстваў па раней дасягнутых дамоўленасцях.

На беларускую тэрыторыю прыбылі прадстаўнікі расійскага і ўкраінскага бакоў, якія прымаюць удзел у гуманітарнай аперацыі. Мінск аказвае неабходнае ўсебаковае садзейнічанне Маскве і Кіеву, а таксама выступае гарантам гэтых працэсаў.

Населены пункт Алешкі размешчаны на левым беразе Дняпра за 5 км ад Херсона. Горад знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад лініі фронту і на працягу апошніх гадоў рэгулярна падпадаў пад абстрэлы.

Для правядзення гуманітарнай аперацыі расійскі і ўкраінскі бакі пры пасрэдніцтве ЗША — і перш за ўсё жонкі амерыканскага лідара Меланіі Трамп — дасягнулі пагаднення аб спыненні агню ў раёне населенага пункта. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»