ДПК: з пятніцы чарга грузавых аўто на ўезд у Літву і Польшчу павялічылася на 210 адзінак
Фота з архіва 29 чэрвеня, Мінск . З пятніцы чарга грузавых аўто на ўезд у Літву і Польшчу павялічылася на 210 адзінак, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Больш за 500 фур фіксуецца перад пагранпераходамі «Баброўнікі» (сумежны «Бераставіца») і «Кукурыкі» («Казловічы»). За выхадныя польскія кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 29 працэнтаў грузавога транспарту ад нормы.
Уезду ў Літву перад пунктамі пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») чакаюць 40 велікагрузаў. Сумежны бок з пятніцы аформіў 20 працэнтаў грузавікоў ад нормы.
Па стане на 12.00 нязначная чарга легкавых аўто фіксуецца на ўезд у Польшчу перад пунктам пропуску «Кузніца Беластоцкая» (сумежны «Брузгі») — 30 легкавых аўто. Супрацоўнікі сумежнага пагранперахода за выхадныя аформілі 27 працэнтаў транспарту.






