Грамадства

Танцы трактароў і прэзентацыя талісмана. Як МТЗ плануе адсвяткаваць 80-годдзе

Фота з архіва 29 мая, Мінск . Як Мінскі трактарны завод плануе сустрэць сваё 80-годдзе, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Святочныя мерапрыемствы стартуюць 29 мая і пройдуць пад дэвізам «80 гадоў. Рух наперад — ад 50 да 500».

Сярод афіцыйных мерапрыемстваў — сустрэча генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Тараса Мурога з генеральнымі дырэктарамі і генеральнымі канструктарамі МТЗ мінулых гадоў. Яны прымуць удзел у закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам да 100-годдзя прадпрыемства, яна будзе захоўвацца каля корпуса зборкі трактароў. Акрамя таго, нагрудныя знакі «Ветэран завода» будуць уручаны работнікам МТЗ, чый працоўны стаж на прадпрыемстве у мінулым годзе перасягнуў 50 гадоў.

З 11.00 да 23.00 будуць працаваць выстаўка тэхнікі BELARUS TRACTORS, розныя забаўляльныя пляцоўкі і фудкорт. На выстаўцы госці змогуць убачыць BELARUS 622, 923.3, 1222.3, 2023, 3326.

З 12.00 да 13.55 адбудзецца выступленне творчых калектываў Палаца культуры МТЗ.

З 14.00 да 15.40 пройдзе ўзнагароджванне работнікаў МТЗ і канцэрт «Шлях да поспеху» (у 14.00 — прэзентацыя талісмана МТЗ). Святочны канцэрт з удзелам вядомых артыстаў эстрады і майстроў мастацтваў Беларусі стане завяршэннем афіцыйнай часткі мерапрыемства

З 16.00 пачне сваю работу музычны фестываль «MUZ.BELARUS», у праграме якога гледачоў чакаюць выступленні дзяржаўнага ансамбля «Песняры», груп «Ружовыя ружы», «Скайнет», «Парад планет» і іншых. Спецыяльны госць — вядомая расійская група «Іванушкі International». У 17.30 госці ўбачаць танцы трактароў і дэманстрацыю 500-сільнага гіганта BELARUS 5425.

Гулянні завершацца ў 23.00 святочным феерверкам.

Акрамя таго, 30 мая адбудзецца лёгкаатлетычны забег «МТЗ RUN», прысвечаны 80-годдзю Мінскага трактарнага завода. Пачатак спаборніцтваў — у 10.00.

Дзень адкрытых дзвярэй МТЗ адбудзецца 31 мая з 10.00 да 15.00. Пачнецца свята з параду рэтра і сучаснай тэхнікі BELARUS на Прызавадской плошчы. Ад яе калона тэхнікі адправіцца па вуліцах Партызанскага раёна. Зноў убачыць танцы трактароў госці змогуць на пляцоўцы каля транспартнай прахадной (арыенціровачна ў 11.00).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»