Грамадства

ГрДУ дамовіўся аб старце сумесных праектаў з установамі адукацыі правінцыі Ганьсу

Фота ГрДУ 1 ліпеня, Гродна . На першым Беларуска-кітайскім форуме рэгіёнаў, які стартаваў сёння ў Ланьчжоу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падпісаў шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве з кітайскімі ўстановамі адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.

Дэлегацыя ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка прымае актыўны ўдзел у форуме. Сёння гродзенская ВНУ падпісала шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі. Пагадненне аб рэалізацыі праекта па стварэнні кітайска-беларускага адукацыйнага цэнтра «Майстэрня Бэй Лі» заключана з Ганьсускім прафесійна-тэхнічным каледжам транспарту. Мемарандум аб паглыбленні міжнароднага супрацоўніцтва падпісаны з Ланьчжоўскім сучасным прафесійным каледжам, дагавор аб супрацоўніцтве — з Ланьчжоўскім універсітэтам. ГрДУ таксама падпісаў дарожную карту па стварэнні Інстытута Канфуцыя з Сіньцзянскім педагагічным універсітэтам на 2026-2027 гады і дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Ланьчжоўскім універсітэтам мастацтваў і навукі.

Намечаны канкрэтныя крокі. Так, дагавор з Ланьчжоўскім універсітэтам прадугледжвае абмен вопытам і інфармацыяй у сферы навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы, у арганізацыі адукацыйнага працэсу. Таксама ў планах — сумесныя навуковыя даследаванні, даследчыя праграмы і праекты. ВНУ дамовіліся аб навуковых стажыроўках, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абмене студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі. Намечаны шэраг іншых напрамкаў узаемадзеяння.

Калегі з Ганьсускага прафесійна-тэхнічнага каледжа транспарту на чале з рэктарам Нань Чжаньцзюнем наведалі ГрДУ у чэрвені гэтага года. Тады быў падпісаны дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі. Цяпер жа ў Ланьчжоу падпісаны мемарандум аб рэалізацыі праекта па стварэнні «Майстэрні Бэй Лі» на базе ГрДУ для абмену перадавым вопытам падрыхтоўкі высакакласных спецыялістаў, укаранення сучасных вучэбных лабараторый і развіцця прафесійнай адукацыі.

Партнёрства такога ўзроўню ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне дружбы і стратэгічнага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Беларуссю і Кітаем, адзначылі ў ВНУ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»