Грамадства

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі 

Фота з архіва 22 чэрвеня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .

Паводле даных на 22 чэрвеня, абмежаванні закранулі ўсе раёны Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, а таксама амаль усе раёны Мінскай (за выключэннем Мядзельскага) і Магілёўскай вобласці (акрамя Мсціслаўскага).

Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца аб актуальнай інфармацыі на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў увесь час актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»