Якім будзе надвор’е ў нядзелю, расказалі ў Белгідрамеце
13 верасня, Мінск . У Беларусі сёння будзе пераважна без ападкаў, раніцай месцамі чакаецца туман, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-9 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах — ад 10 да 12 градусаў. Днём будзе 16-22 градусы вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





