Грамадства

У якіх раёнах Беларусі сёння могуць быць дажджы і навальніцы, расказалі сіноптыкі

3 чэрвеня, Мінск . У якіх раёнах Беларусі сёння могуць быць дажджы і навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Толькі ў паўднёвых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, у асобных раёнах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра складзе 20-26 градусаў цяпла, па поўдні — плюс 16-19.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»