Любыя дыскусіі аб тым, ці важна гістарычная памяць, выглядаюць кашчунскімі — дэпутат
Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Якія фундаментальныя работы беларускіх вучоных апісваюць праўдзівую гісторыю Вялікай Айчыннай? Прававая база і навуковыя даследаванні. Як Беларусь процідзейнічае фальсіфікацыі гісторыі 6 ліпеня, Мінск . Любыя дыскусіі аб тым, ці важная гістарычная памяць, выглядаюць кашчунскімі. Аб гэтым расказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Булаўка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Гістарычная памяць — гэта аснова і фундамент у тым ліку для патрыятызму і далейшага развіцця, падкрэсліў Анатоль Булаўка. «Не выпадкова нашымі апанентамі ўкладваюцца каласальныя сродкі ў размыванне гэтай памяці, таму што чалавекам без памяці лягчэй маніпуляваць», — адзначыў дэпутат.
Гаворачы аб судовых працэсах, якія датычацца расследавання генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, Булаўка падкрэсліў: «Мы павінны не толькі шанаваць герояў, але і памятаць пра нягоднікаў, якія знішчалі сваіх суайчыннікаў. Таму любыя дыскусіі аб тым, ці патрэбна для краіны памяць, выглядаюць кашчунскімі. Усе мерапрыемствы ў краіне павінны захаваць гістарычную памяць. Мы робім усё, каб дапамагчы моладзі, захопленай гаджэтамі, засвоіць гэтыя ўрокі з дапамогай высокіх тэхналогій. Як толькі мы скажам, што хопіць, усе ўжо зразумелі, у гэту ж секунду інфармацыйны вакуум будзе запоўнены нашымі апанентамі, — падкрэсліў Анатоль Булаўка. — У пытаннях гістарычнай памяці галоўнае — зразумець, якой цаной дастанецца гэты мір. Гэта не данасць, а намаганне і праца многіх людзей».
У Беларусі створана цэлая сістэма, якая забяспечвае абарону гістарычнай памяці і процідзеянне розным выпадам з мэтай паўплываць на яе. «Па-першае, у Канстытуцыі выразна прапісаны абавязак дзяржавы і грамадзяніна па захаванні гістарычнай памяці. Па-другое, існуе цэлы камплект законаў, накіраваных на недапушчэнне рэабілітацыі нацызму, экстрэмізму, тэрарызму, а таксама закон аб генацыдзе. Для забеспячэння выканання гэтых норм у Крымінальным і Адміністрацыйным кодэксах прадугледжаны шэраг артыкулаў, якія ўстанаўлівюць адказнасць грамадзян за парушэнне гэтых заканадаўчых актаў», — адзначыў дэпутат.
Гэтыя заканадаўчыя акты прымаюцца парламентам з улікам інтарэсаў і меркавання людзей. «Грамадства даволі разнашэрснае, але што датычыцца пытанняў памяці продкаў, тут існуе пэўнае адзінства. Гэты пакет заканадаўчых актаў стаіць на варце гістарычнай памяці. Жыццё імкліва змяняецца, і калі нейкія моманты трэба будзе адкарэкціраваць, Палата прадстаўнікоў і дэпутацкі корпус з’яўляюцца даволі гібкай структурай, якая хутка рэагуе на любыя змяненні, каб законы адпавядалі рэаліям часу», — падкрэсліў ён.
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Фота Хрысціны Аксёнавай






