Грамадства
Павялічваецца верагоднасць аварый. МНС нагадала аб фактарах небяспекі пры тумане
Фота з архіва 26 жніўня, Мінск . МНС папярэдзіла аб тумане, які месцамі чакаецца па краіне раніцай 26 жніўня, .
Асноўнымі фактарамі небяспекі ў такіх умовах з’яўляюцца зніжэнне бачнасці і цяжкасці ў руху транспарту — павялічваецца верагоднасць аварый на дарогах.
Паводле прагнозу, сёння чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра складзе ад 18 да 24 градусаў вышэй за нуль.






