Рэспубліканская ўніверсіяда і спартакіяда каледжаў Беларусі стартавала ў Мінску
19 верасня, Мінск . Маштабнае спартыўна-маладзёжнае свята, якое дало афіцыйны старт Рэспубліканскай універсіядзе і Рэспубліканскай спартакіядзе каледжаў 2026/27 навучальнага года, праходзіць 19 верасня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту,
Свята аб’яднала сотні студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і аматараў актыўнага ладу жыцця і праходзіць у рамках урачыстага закрыцця летняга музычна-турыстычнага сезона «Гасцінная сталіца».
Для ўдзельнікаў падрыхтавана насычаная праграма: ушаноўванне чэмпіёнаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды і Спартакіяды 2025/26 навучальнага года, урачысты парад каманд і запальванне агню спаборніцтваў, а таксама масавы забег на дыстанцыі 3 км «На старт, моладзь!». Адначасова на трох пляцоўках сталіцы стартавалі спаборніцтвы па скейтбордынгу, стрытболе, ролер-спорце, BMX і драганботах. Таксама для ўсіх жадаючых падрыхтаваны майстар-класы ад спартыўных федэрацый і танцавальныя батлы.
Удзел у святочным забегу разам з моладдзю прыняла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. «Здорава, што моладзь бегла з поўнай аддачай ад пачатку да канца: ніхто не зразаў дыстанцыю, ніхто не мухляваў. Вельмі прыемна было бегчы поплеч з усімі, знаходзіцца ў самой сярэдзіне гэтай хвалі. Спорт — гэта выклік, спорт — гэта аб’яднанне і самарэалізацыя. Усё, што неабходна для развіцця моцнай асобы, можна ўвасобіць у спорце. Пры гэтым зусім няважна, якую мэту ставіць перад сабой кожны — падтрымліваць цела ў тонусе або штурмаваць вышэйшыя п’едэсталы. Галоўнае — быць разам», — падкрэсліла Наталля Пяткевіч.
/Будзе дапоўнена/.




