Новы самазвал БЕЛАЗ рыхтуецца да адпраўкі ў шахты Нарыльска
Фота БЕЛАЗа 29 мая, Мінск . Новы самазвал БЕЛАЗ-75855 рыхтуецца да адпраўкі ў шахты Нарыльска. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БЕЛАЗа.
Навінка створана спецыяльна для работы ў шахтах. Грузападымальнасць пагрузачна-транспартнай машыны БЕЛАЗ-75855 складае 45 т.
«Сэрца» самазвала — магутны дызельны матор расійскай вытворчасці 550 конскіх сіл, распрацаваны пад жорсткія падземныя стандарты. Узмоцнена апорная канструкцыя — трывалая шарнірна-сучлененая рама з літымі элементамі здольна вытрымліваць самыя сур’ёзныя нагрузкі.
Забяспечаны інтэлектуальны кантроль: электроніка ў рэальным часе сочыць за ціскам у шынах, устойлівасцю, узроўнем паліва і бяспекай.
Прадуманы і камфорт, бяспека аператара — герметычная кабіна з шумаізаляцыяй аснашчана клімат-кантролем і абаронай ROPS/FOPS.






