Прэзідэнт

Лукашэнка прыбыў у Крэмль на саміт АДКБ

11 лістапада, Масква . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Крэмль для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы,

Лідары краін абмяркуюць пытанні дзейнасці АДКБ, разгледзяць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі падрабязна спыніцца на пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, прадставіць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках развіцця арганізацыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, адкрываючы саміт, сказаў: «Расійскім бокам як дзеючым старшынёй АДКБ падрыхтаваны і ўзгоднены з усімі ўдзельнікамі арганізацыі парадак дня пасяджэння, які ўключае ў сябе абмеркаванне актуальных пытанняў глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, падвядзенне вынікаў дзейнасці АДКБ у бягучым годзе і прыняцце новых рашэнняў па ключавых напрамках нашага ўзаемадзеяння».

Напярэдадні саміту адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў падмаскоўнай дзяржаўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова. Лідары абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, адзначыўшы ў тым ліку рост беларуска-расійскага тавараабароту.

«Ён сапраўды ў гэтым годзе значна расце, працэнтаў на 20, недзе 21 з лішкам, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы гандлюем патрэбнымі для Беларусі і Расіі таварамі — гэта добра».

«У нас цудоўны аб’ём тавараабароту, інакш не скажаш», — заўважыў Уладзімір Пуцін.

Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў расійскаму калегу за падтрымку Беларусі па сучасных відах узбраенняў, а Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія высока цэніць дапамогу Беларусі ў арганізацыі гуманітарных абменаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»