Прэзідэнт

Лукашэнка: ад ЗША многае залежыць у справе завяршэння канфлікту з Іранам, трэба дзейнічаць хутчэй

12 чэрвеня, Мінск . Злучаным Штатам Амерыкі трэба дзейнічаць хутчэй у справе завяршэння канфлікту з Іранам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Арабія», .

Кіраўніка дзяржавы спыталі наконт дзеянняў бакоў у пытанні завяршэння канфлікту — ці варта было б Ірану дзейнічаць хутчэй у гэтым напрамку. Таксама з улікам абвінавачанняў, якія гучалі ад Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў адрас іранскага боку, што гэта ён зацягвае з мірнымі перагаворамі і не хоча пачынаць гэты працэс.

«Перш за ўсё, трэба хутчэй (калі карыстацца вашай тэрміналогіяй) дзейнічаць Злучаным Штатам Амерыкі. І менш павінна быць вакол гэтага размоў з боку Трампа і іншых — дарадчыкаў яго. А павінен быць рух, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — У дадзеным выпадку многае залежыць не ад Ірана, а ад ЗША. Аб’ектыўна на Іран уздзейнічаюць усе яго саюзнікі. І перш за ўсё Расія, Кітай. Яны проста падштурхоўваюць Іран да таго, каб была заключана, як Трамп кажа, здзелка, каб дыпламатычным шляхам спыніць гэты канфлікт».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што канфлікт вакол Ірана вельмі моцна, у адрозненне ад украінскага канфлікту, уплывае на сусветную эканоміку і жыццё людзей.

«Таму справа не ў Іране. Іран проста часам рэагуе на дзеянні Злучаных Штатаў Амерыкі, якія перш за ўсё зацягваюць гэты канфлікт. Іранцы дзейнічаюць проста: «Калі вы так сябе паводзіце, мы таксама будзем сябе паводзіць такім жа чынам», — лічыць Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта толькі тое, што бачна на паверхні. «Мы не бачым з вамі глыбіні, таму што не ўдзельнічаем у гэтых перагаворах. А там пад гэтым «пакрывалам» могуць быць розныя тэндэнцыі. І ўлічваючы, што ў ЗША часам раніцай кажуць адно, вечарам — іншае, тут цяжка зразумець, што адбываецца на самай справе», — заўважыў ён.

Разам з тым Прэзідэнт упэўнены, што аб’ектыўныя акалічнасці і прычыны падштурхоўваюць уцягнутыя бакі — ЗША, Ізраіль і Іран — да таго, каб гэты канфлікт быў завершаны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»