Лукашэнка: палітыка шматвектарнасці ніяк не аддаляе Беларусь ад Расіі
29 верасня, Мінск . Палітыка шматвектарнасці ніяк не аддаляе Беларусь ад Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксеем Рускіх,
«Што датычыцца нашых гандлёва-эканамічных адносін, вы добра ведаеце нашы магчымасці. Я заўсёды губернатарам Расіі гавару: глядзіце, калі мы нешта можам зрабіць у гэтай сітуацыі для вас, заўсёды зробім. Нягледзячы на тое, што там гавораць вакол нас. І асабліва тое, што пішуць, асабліва ў Расіі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Я вельмі ўважліва сачу за сродкамі масавай інфармацыі, паколькі вайна ў тым ліку сёння ідзе перш за ўсё ў СМІ. І шчыра вам скажу, што часам са здзіўленнем чытаю тое, што некаторыя там ці то блогеры, ці то яшчэ нехта папісваюць у дачыненні да Беларусі. Пра шматвектарнасць і гэтак далей. Ужо колькі разоў гаварыў аб гэтым, што шматвектарнасць ніяк не аддаляе нас ад Расійскай Федэрацыі».
/Будзе дапоўнена/.






