Прэзідэнт

Лукашэнка па-філасофску ацаніў плюсы і мінусы геапалітычнага становішча Беларусі

17 верасня, Мінск . Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка па-філасофску ацаніў плюсы і мінусы геапалітычнага становішча Беларусі. Адпаведныя заявы ён зрабіў у сваім выступленні на маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства,

«Вы, напэўна, часта чулі аб тым, што Беларусь знаходзіцца на важным напрамку ў Еўразіі. І геаграфічным, і геапалітычным», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, прынята лічыць, што гэта найвялікшая выгада для беларускага народа. «Напэўна, так. Калі мець галаву на плячах і разумна гэтым распарадзіцца, напэўна, гэта будзе вялікая выгада. Але чаму вучыць нас гісторыя? Яна вучыць галоўнай філасофскай выснове: аднабаковага разумення працэсу быць ніколі не павінна. Ёсць нешта станоўчае, абавязкова з другога боку — адмоўнае. Гледзячы ў гісторыю, ад гэтага выгаднага становішча мы вельмі шмат страцілі беларусаў і жыхароў гэтага кавалачка зямлі», — сказаў Прэзідэнт.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»