Беларусаў хацелі ператварыць у маўклівых рабоў. Лукашэнка аб этнацыдзе ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Лукашэнка 17 верасня, Мінск . На працягу 18 гадоў у Заходняй Беларусі праводзілася вельмі жорсткая практыка этнацыду, галоўнай задачай якой было зламаць людзей духоўна і ператварыць у маўклівых рабоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на маладзёжным форуме «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаным Дню народнага адзінства,
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на працягу 18 гадоў — з 1921 па 1939 год — на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзілася вельмі жорсткая практыка этнацыду. «Дастатковы тэрмін, каб прымусіць людзей забыць мову, традыцыі, гісторыю. Галоўнай задачай было зламаць людзей духоўна, сцерці як асобу, ператварыць у маўклівых рабоў, якія і думаць не змаглі б пра адзінства і раўнапраўе. За гэты час там, у так званай польскай турме народаў, вырасла новае пакаленне. Але ніхто не забыў, ніхто не адрокся і не адарваўся ад каранёў», — сказаў ён.
/Будзе дапоўнена/.





