Грамадства

Кіраўнік Татарстана аб Брэсцкай крэпасці: такое беражлівае стаўленне да гісторыі і герояў, мы ўражаны 

24 мая, Брэст . Дэлегацыя Татарстана (Расія) на чале з раісам Рустамам Мініханавым 24 мая наведала мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»,

Расійскія госці ўшанавалі памяць загінулых герояў і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Для іх арганізавалі экскурсію па мемарыяльным комплексе. «Хацеў бы падзякаваць за магчымасць наведаць Беларусь, цудоўны рэгіён — Брэсцкую вобласць. Вядома, Брэсцкая крэпасць у памяці ў нас. Гэта прыклад гераізму. Я нават задаў сабе пытанне: чаму сюды да гэтага не прыехаў? Трэба адзначыць такія беражлівыя адносіны да гісторыі, герояў, напрыклад гэтых герояў. Мы вельмі ўражаны», — сказаў Рустам Мініханаў.
Прадстаўнікі дэлегацыі наведалі таксама патрыятычны цэнтр у Брэсцкай крэпасці і пабывалі на Гарнізонных могілках, дзе ўсклалі кветкі да помніка свайму земляку — Герою Савецкага Саюза Пятру Гаўрылаву.
Рустам Мініханаў звярнуў увагу, што Брэсцкую крэпасць абаранялі прадстаўнікі розных народаў, у тым ліку Татарстана. «Маёр Гаўрылаў — адзін з самых яркіх абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Ён адзін з герояў нашай рэспублікі. Кожны год у яго пасяленні праводзяцца вялікія мерапрыемствы. Мы заўсёды гэта памятаем. Але так, як гэта ўсё арганізавана ў Беларусі, лічу, што гэта прыклад для нас», — адзначыў раіс Татарстана.

Расійская дэлегацыя — з афіцыйным візітам у Брэсцкай вобласці. У праграме — правядзенне перагавораў, наведванне прадпрыемстваў. 
Фота Віялеты Южаковай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»