Туманы, навальніцы і да +30°С чакаецца ў Беларусі 31 жніўня
30 жніўня, Мінск . Туман, месцамі навальніцы і да 30 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 31 жніўня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе пераважна без ападкаў. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах можа быць туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе плюс 11-17, максімальная днём — 24-30 градусаў цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.




