Цёплы дзень з навальніцамі. Якое будзе надвор’е ў Беларусі сёння
5 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 5 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. Па заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па захадзе ў многіх раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, па захадзе месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра складзе 22-28 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






