Хаджаеў: шэсць пацярпелых у Бранскай вобласці эвакуіруюць у Беларусь
Аляксандр Хаджаеў 18 чэрвеня, Мінск . Шэсць пацярпелых у Бранскай вобласці эвакуіруюць у Беларусь, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў,
«Эвакуацыя нашых грамадзян — і маленькіх дзетак і дарослага — была пачата сёння з самай раніцы, калі дазволілі абстаноўка і стан іх здароўя», — сказаў Аляксандр Хаджаеў.
«На гэты момант эвакуіруюцца шэсць пацярпелых. З іх два цяжкія: адно дзіця і адзін дарослы. І чатыры чалавекі ў стане рознай ступені цяжкасці, але не цяжкія», — сказаў міністр. 
Хлопчыку, які знаходзіцца ў цяжкім стане, учора вечарам змешанай брыгадай, куды ўваходзілі спецыялісты з Масквы, Бранска і Беларусі, праведзена аперацыя.
«На гэты момант калегіяльна прынята рашэнне, што іх можна эвакуіраваць, у сувязі з чым раніцай пачалася эвакуацыя», — дадаў міністр. 



