Грамадства

Ці чакаць беларусам дажджу 6 верасня, паведамілі сіноптыкі

5 верасня, Мінск . Днём 6 верасня па паўднёвым захадзе Беларусі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, месцамі — а днём па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах — моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, а днём — 15-20 градусаў вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»