Грамадства

Да плюс 30 чакаецца ў Беларусі 21 чэрвеня 

21 чэрвеня, Мінск . У Беларусі сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе без ападкаў, у другой палове дня па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 12-17 градусаў цяпла, па ўсходзе месцамі — плюс 9-11. Днём будзе 25-30 градусаў вышэй за нуль, па захадзе — да плюс 33.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»