На партале «Е-Паслуга» з’явілася новая электронная паслуга для абмену інфармацыяй аб маркіраваных таварах
Фота з архіва 16 верасня, Мінск . На партале «Е-Паслуга» з’явілася новая электронная паслуга для абмену інфармацыяй аб маркіраваных таварах, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
На адзіным партале электронных паслуг даступна паслуга 3.97.02 «Абмен інфармацыяй паміж дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам «Інфармацыйная сістэма збору і ўліку электронных звестак дакументаў» і дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі».
Паслуга прызначана для абмену інфармацыяй аб маркіраваных таварах паміж Дзяржаўным мытным камітэтам і аператарам сістэмы маркіроўкі (рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Белбланкавыд»).
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 10 чэрвеня 2011 года №243 «Аб маркіроўцы тавараў» паслуга прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове.






