Да +28°С. Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё
24 чэрвеня, Мінск . Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі ў паўночных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, днём 3-8 м/с.
Тэмпература паветра днём складзе 20-26 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 28 градусаў.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





