Грамадства

Ад аграрыяў да дыпламатаў. Які рэкорд да гэтага часу належыць І Усебеларускаму народнаму сходу

21 кастрычніка, Мінск . Першы Усебеларускі народны сход утрымлівае рэкорд па колькасці дэлегатаў. У сувязі з 30-гадовым юбілеем УНС БЕЛТА прапануе ўспомніць гісторыю аднаго з важнейшых органаў палітычнай сістэмы Беларусі. 30 гадоў, 30 фактаў, 30 публікацый — агенцтва падрыхтавала серыю матэрыялаў пра сход, у якіх раскажа аб станаўленні гэтага вышэйшага органа народаўладдзя і яго сучаснай ролі ў жыцці нашай краіны.

Факт 2. Першы УНС утрымлівае рэкорд па колькасці дэлегатаў

19-20 кастрычніка 1996 года пад купаламі сталічнага Палаца спорту сабраліся 4740 дэлегатаў першага Усебеларускага народнага сходу. Гэта былі прадстаўнікі ўсіх сацыяльных і прафесійных груп — ад рабочых і аграрыяў да кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзяржслужачых, інтэлігенцыі, навучэнскай моладзі, прадпрымальнікаў, ветэранаў, ваеннаслужачых, прадстаўнікоў беларускіх дыяспар за мяжой і дыпламатычнага корпуса.
Дэлегацкі корпус уключаў 1064 кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, 554 інжынерна-тэхнічныя спецыялісты, 720 прадстаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы, а таксама 637 рабочых і працаўнікоў селькай гаспадаркі. 1382 чалавекі прадстаўлялі студэнцтва, прадпрымальнікаў, кадравых ваенных і пенсіянераў. Можна адзначыць і тое, што 43 удзельнікі першага УНС мелі вышэйшае званне Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, 143 чалавекі былі адзначаны ганаровымі званнямі, а 936 дэлегатаў з’яўляліся кавалерамі іншых дзяржаўных узнагарод.
Менавіта гэтым людзям патрэбна было абмеркаваць надзённыя эканамічныя і палітычныя праблемы, а таксама зацвердзіць дакладны план дзеянняў на пяцігодку для іх пераадолення. Таксама дэлегаты першага Усебеларускага народнага сходу далі старт працэсу абнаўлення Канстытуцыі краіны, які быў завершаны адабрэннем пераважнай большасцю грамадзян новага праекта Асноўнага Закона на рэферэндуме, праведзеным у лістападзе 1996 года.
Усебеларускі народны сход — вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Беларусі, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Пасяджэнне УНС у канстытуцыйным статусе з 2024 года праходзіць штогод. Трэцяе пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу пройдзе ў Мінску 17-18 снежня 2026 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»