Першы ўкос траў праведзены на 89 працэнтах запланаваных плошчаў у Беларусі
Фота з архіва 22 чэрвеня, Мінск . У Беларусі першы ўкос траў праведзены на 89 працэнтах запланаваных плошчаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 22 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1255 тыс. га, што складае 89 працэнтаў ад плана ў памеры 1407 тыс. га. Убрана траў — 92 працэнты ад скошанага.
Сенажу нарыхтавана 6856 тыс. т, што складае 48 працэнтаў ад плана ў памеры 14 309 тыс. т. Тэмп нарыхтоўкі сенажу перавышае мінулагодні па ўсіх абласцях. У разрэзе абласцей сенажу нарыхтавана: Мінская вобласць — 1744 тыс. т (50 працэнтаў ад плана), Брэсцкая — 1283 тыс. т (43 працэнты ад плана), Гродзенская — 1224 тыс. т (45 працэнтаў ад плана), Магілёўская — 1016 тыс. т (61 працэнт ад плана), Гомельская — 834 тыс. т (55 працэнтаў ад плана), Віцебская — 756 тыс. т (40 працэнтаў ад плана).
Нарыхтавана сена 92 тыс. т — 13 працэнтаў ад плана, сіласу — 256 тыс. т, што складае 1 працэнт ад плана ў памеры 20 519 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 2029 тыс. т кармавых адзінак, што складае 20 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.
Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 933 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 99 працэнтаў да плана.






