СЭЗ «Гроднаінвест» і кітайская дзелавая асацыяцыя падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Фота grodnoinvest.by 29 чэрвеня, Гродна . Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест» і кітайская дзелавая асацыяцыя GLOBAL SHAN PLATFORM падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Аб гэтым праінфармавалі ў свабоднай эканамічнай зоне.
Адбылася рабочая сустрэча кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Дзмітрыя Ражкова і старшыні праўлення кітайскай дзелавой асацыяцыі GLOBAL SHAN PLATFORM Аны Хуан у Пекіне. Па выніках сустрэчы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж бакамі.
У СЭЗ адзначылі, што пагадненне накіравана на пашырэнне знешнеэканамічных сувязей, прапрацоўку сумесных ініцыятыў у сферы турызму, прыцягненне замежных інвестыцый і ўмацаванне ўзаемавыгаднага партнёрства паміж бакамі. Дакумент закладвае трывалую аснову для доўгатэрміновага ўзаемадзеяння і адкрывае новыя магчымасці для двухбаковай кааперацыі.
GLOBAL SHAN GROUP выступае ў ролі замежнага інвестыцыйнага хаба для прадпрымальнікаў з КНР, арыентаванага на пашырэнне вытворчай кааперацыі і інвестыцыі за мяжой у рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».






