Беларусы Каралькоў і Палюшыц узялі сярэбраныя медалі юніёрскага ЧС па танцавальным спорце
Фота НАК 29 чэрвеня, Мінск . Прадстаўнікі Беларусі сталі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянату свету па танцавальным спорце сярод юніёраў 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Спаборніцтвы праходзілі ў нямецкім Брэмене, другое месца занялі выхаванцы мінскай СДЮШАР «Буравеснік» Іван Каралькоў і Васіліна Палюшыц. Прадстаўнікі танцавальна-спартыўнага клуба «Імперыя» з Гродна Раман Сягень і Ева Бранштэйн размясціліся на 36-м радку. Усяго за медалі планетарнага форуму сярод юніёраў змагаліся 62 пары.






