Беларуска Фан Баяа ўзяла бронзу першынства Еўропы-U13 па настольным тэнісе
Фота Мінспорту 15 лістапада, Мінск . Беларуска Фан Баяа стала прызёрам першынства Еўропы па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат да 13 гадоў у турэцкім Неўшэхіры. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту.
За медалі турніру ў жаночым адзіночным разрадзе спаборнічалі 86 дзяўчат. На групавым этапе наша тэнісістка перамагла равесніц з Балгарыі (3:1), Фінляндыі (3:0) і Чэхіі (3:0), а ў плэй-оф прайшла юных спартсменак з Італіі, Расіі і Азербайджана (усе — 3:0).
У паўфінале Фан Баяа ў трох сэтах уступіла будучай чэмпіёнцы Эне Ху са Швейцарыі, стаўшы тым самым уладальніцай бронзавай узнагароды.






